Узнагароджаны прадстаўнікі розных сфер дзейнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці і эканамічнай бяспекі краіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці транспартнай галіны, сацыяльнай сферы, навукі, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту, а таксама за падрыхтоўку дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

    Сярод узнагароджаных ордэнам "За службу Радзіме" III ступені - начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл генерал-маёр Валерый Гнілазуб, начальнік зенітных ракетных войскаў і ўпраўлення зенітных ракетных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Дзіканёў.

    Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Агабекаў, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Гігант" Бабруйскага раёна Генадзь Хурсан.

    Ордэна Францыска Скарыны ўдастоена вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Вольга Дзянісава.

    Сярод узнагароджаных медалём "За адзнаку ў воінскай службе" - намеснік камандзіра 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады Узброеных Сіл палкоўнік Ігар Арцёменка, намеснік начальніка па вучэбнай і навуковай рабоце факультэта сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі палкоўнік Сяргей Галубцоў.

    Шэраг работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". У іх ліку начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 4 Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Дзяніс Андрыеўскі.

    Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" - дырэктар Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна Галіна Радаман, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Калгас "Ніва" Кіраўскага раёна Іван Рыняк.

    У ліку дзеячаў культуры, удастоеных медаля Францыска Скарыны, - дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Андрэй Галанаў.

    Медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" адзначаны супрацоўнікі міліцыі, а таксама Камітэта дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці.

    Сярод удастоеных ганаровых званняў - артыст балета (саліст) - вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Юрый Кавалёў, якому прысвоена званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".