Увозімыя ў Беларусь тавары для будаўніцтва футбольных манежаў вызваляць ад ПДВ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня падпісаў распараджэнне аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць тавараў, увозімых на тэрыторыю краіны Беларускай федэрацыяй футбола для будаўніцтва ў 2018-2019 гадах футбольных манежаў у Мінску і абласных цэнтрах.

    Гэты праект рэалізуецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, якія адказваюць за падрыхтоўчыя работы і добраўпарадкаванне дапаможных памяшканняў, сумесна з федэрацыяй і яе партнёрамі, якія пастаўляюць паветраапорныя збудаванні і футбольныя палі са штучным пакрыццём.

    Будаўніцтва манежаў у кожным абласным цэнтры дасць магчымасць істотна ўмацаваць футбольную інфраструктуру краіны, палепшыць умовы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа.