Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Устаноўлены памеры грашовых прызоў для спартсменаў і трэнераў

6 лютага 2020 года
Устаноўлены памеры грашовых прызоў спартсменам за высокія вынікі на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 лютага.

Беларускія спартсмены, якія заваявалі медалі на XXXII летніх Алімпійскіх гульнях і XVI летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 года, XXIV летніх Дэфлімпійскіх гульнях 2021 года, XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях і XIII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2022 года, XX зімовых Дэфлімпійскіх гульнях 2023 года, будуць удастоены прызоў у грашовай форме.

За золата на Алімпійскіх гульнях яны атрымаюць грашовы прыз у памеры 12 тыс. базавых велічынь (цяпер гэта Br324 тыс.), серабро - 6 тыс. базавых велічынь (Br162 тыс.), бронзу - 4 тыс. базавых велічынь (Br108 тыс.). Памер прызавых за аналагічныя ўзнагароды на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях складзе 4 тыс. БВ, 2,4 тыс. БВ і 1,6 тыс. БВ адпаведна.

Трэнерам і іншым спецыялістам, якія прымалі ўдзел у спартыўнай падрыхтоўцы алімпійцаў, выплачваюцца ўзнагароджанні ў памерах ад 20% да 100% ад кошту іх прызоў (у залежнасці ад ступені ўдзелу).
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь