Бел
Галоўная   /  Падзеі

Уручэнне дзяржаўных узнагарод

4 ліпеня 2017 года
Уручэнне дзяржаўных узнагарод
глядзіце таксама: відэа
4 ліпеня 2017 года
Уручэнне дзяржаўных узнагарод
Уручэнне дзяржаўных узнагарод
глядзіце таксама: фота
4 ліпеня 2017 года
Уручэнне дзяржаўных узнагарод
21 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер.

Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены амаль чатыры дзясяткі чалавек. "Па добрай традыцыі ў святочныя дні мы ўшаноўваем найбольш дастойных грамадзян нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што галоўную дзяржаўную ўрачыстасць беларускі народ звязвае з вызваленнем краіны ад фашысцкіх захопнікаў, здабыццём свабоды і незалежнасці", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У Палац Незалежнасці былі запрошаны тыя, хто дабіўся найвышэйшых дасягненняў у мірнай працы і ратнай справе.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяперашнія наследнікі тых гераічных часоў прымнажаюць славу Айчыны ўзорным выкананнем абавязку і асабістай мужнасцю. "Спакон веку воін, абаронца Айчыны меў у нашым грамадстве глыбокую павагу, лічыўся надзейнай апорай дзяржавы. І сёння з намі лепшыя прадстаўнікі Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікі аграрнай сферы, працаўнікі вёскі таксама ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. "Сваёй напружанай працай, часам у вельмі неспрыяльных умовах надвор'я, яны здолелі істотна павысіць экспарт прадуктаў харчавання, умацаваць бюджэт краіны ў няпросты для яе перыяд", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Высокія ўзнагароды і званні таксама атрымалі прадстаўнікі самых розных галін эканомікі і прафесій: прамыслоўцы і будаўнікі, урачы і юрысты, лесаводы і спартсмены, дзеячы навукі і культуры, сферы сацыяльнай абароны і абслугоўвання. "Гэта сведчыць аб тым, што чалавек працы ў нашым грамадстве мае самыя шырокія магчымасці для прымянення сваіх сіл і творчых здольнасцей. І ўклад кожнага дастойнага грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны будзе адзначаны па заслугах!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Упершыню ў навейшай гісторыі беларускай дзяржавы былі ўручаны медалі "За выратаванае жыццё". "Гэта новая дзяржаўная ўзнагарода, якая дае магчымасць адзначыць подзвігі тых суграмадзян, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, выратаваў жыцці іншых людзей", - сказаў Прэзідэнт.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь