Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Урэгуляваны першачарговыя пытанні падрыхтоўкі II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі

1 лютага 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім рэгулююцца асобныя першачарговыя пытанні падрыхтоўкі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі.

У прыватнасці, прававым актам устанаўліваюцца крыніцы і парадак фінансавання дзейнасці Дырэкцыі Гульняў, расходаў, звязаных з цырымоніямі адкрыцця і закрыцця, аплатай паслуг арганізацыі, адказнай за тэлевізійнае забеспячэнне Гульняў.

Указам рэгулюецца парадак вяртання беспрацэнтнай пазыкі, выдзеленай у 2017 годзе Дырэкцыі Гульняў, а таксама механізм прадастаўлення Банкам развіцця Беларусі крэдыту Белтэлерадыёкампаніі для набыцця перасовачных тэлевізійных станцый фармату HD.

У мэтах больш рацыянальнага выкарыстання сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў тавары, што набываюцца за іх кошт для падрыхтоўкі і правядзення Гульняў, не будуць абкладацца падаткам на дабаўленую вартасць.

Як і пры правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, удзельнікі Гульняў вызвалены ад абавязку па медыцынскім страхаванні, што дасць магчымасць знізіць расходы на страхавое пакрыццё II Еўрапейскіх гульняў. Пры гэтым Беларусь забяспечыць прадастаўленне ўдзельнікам Гульняў хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі бясплатна.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь