Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі

  • 22

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі.

Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў прысутнасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў маладзёжных і дзіцячых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Аляксандр Лукашэнка выступіў у час цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі.

Перад прысутнымі ўрачыстым маршам прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі.

Пасля завяршэння цырымоніі Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з ветэранамі, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса.