Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Урачыстая цырымонія адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ЭКСПА-2017"

9 чэрвеня 2017 года
Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі "ЭКСПА-2017"
глядзіце таксама: відэа
9 чэрвеня 2017 года
Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі "ЭКСПА-2017"
Рабочы візіт у Казахстан
глядзіце таксама: фота
8 чэрвеня 2017 года
Рабочы візіт у Казахстан
21 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ЭКСПА-2017" у Астане.

Да пачатку цырымоніі Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў правёў экскурсію па нацыянальным павільёне Казахстана. Былі прадэманстраваны прэзентацыі комплексу "ЭКСПА-2017" і Астаны з акцэнтам на яе архітэктурныя асаблівасці.

Кіраўнікі дэлегацый таксама агледзелі тэматычную экспазіцыю, прысвечаную галоўнай тэме выстаўкі - энергіі будучага.

Усяго на адкрыццё "ЭКСПА-2017" прыбылі 60 дэлегацый, прадстаўленыя на вышэйшым і высокім узроўнях. Сярод іх - кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў з розных краін свету, іншыя афіцыйныя асобы, якія прымалі ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў сталіцы Казахстана.

Да цырымоніі адкрыцця Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтамі Туркменістана, Сербіі і Арменіі.

Выстаўка "ЭКСПА-2017" праводзіцца пад лозунгам "Энергія будучага" і асвятляе адну з самых актуальных тэм, якія хвалююць сусветную супольнасць, - альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Яна прадоўжыцца тры месяцы і завершыць сваю работу 10 верасня. Удзел у выстаўцы пацвердзілі 115 краін і 22 міжнародныя арганізацыі.

Беларусь на міжнароднай выстаўцы прадстаўлена нацыянальным павільёнам, наведвальнікі якога змогуць у інтэрактыўнай форме даведацца пра найноўшыя беларускія навукова-тэхнічныя распрацоўкі, перспектыўныя інвестыцыйныя праекты. Складанай часткай нацыянальнай экспазіцыі стане выстаўка сучаснага жывапісу "Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока", дзе будуць прадстаўлены работы мастакоў з 25 краін свету. Гэта сведчыць аб той увазе, якую беларускі бок удзяляе інтэграцыйным працэсам на ўсёй еўразійскай прасторы.

Тэгі: Візіты
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь