Уладзімір Сулімаў вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

    Уладзімір Сулімаў вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Ён будзе адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

    Ігар Быкаў, які да гэтага часу займаў пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, назначаны першым намеснікам Старшыні гэтага ведамства.

    Генерал-маёр Ігар Лаўрыненка вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і будзе залічаны ў распараджэнне Міністра абароны.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня.