Уладзімір Ізотка вызвалены ад пасады суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі

    Уладзімір Ізотка вызвалены ад пасады суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку з наступным паведамленнем аб яго вызваленні ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка.