Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў украінскую артыстку Аксану Антанюк ордэнам Францыска Скарыны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў рэжысёра-пастаноўшчыка, вядучую канцэртных і фестывальных праграм Заслужанага акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Украіны Аксану Антанюк ордэнам Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё беларуска-ўкраінскіх культурных сувязей. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 ліпеня.