Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

12 кастрычніка 2018 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
глядзіце таксама: відэа
12 кастрычніка 2018 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным
Удзел у V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве
глядзіце таксама: фота
12 кастрычніка 2018 года
Удзел у V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве
22 фота

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін перад пленарным пасяджэннем V Форуму рэгіёнаў правялі двухбаковую сустрэчу.

"Як і дамаўляліся, мы цвёрда выконваем запланаванае ў пачатку года", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што цяперашняя сустрэча для прэзідэнтаў Беларусі і Расіі не апошняя ў бягучым годзе. Яшчэ чакаюцца кантакты ў рамках міжнародных самітаў у Астане і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка цёпла вітаў Уладзіміра Пуціна ў Магілёве, адзначыўшы, што гэты горад не толькі беларускі, але і рускі, паколькі знаходзіцца паблізу расійскай граніцы на ўсходзе Беларусі. "Заўсёды рады бачыць вас тут. Многае зроблена для гэтага Форуму рэгіёнаў. Прыязджайце ў любы час", - запрасіў беларускі лідар.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за запрашэнне, прадметную арганізацыю сумеснай работы на форуме.

Ён выказаў упэўненасць, што мерапрыемствы і вынікі сустрэч на форуме будуць вельмі карыснымі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што рэалізацыя дамоўленасцей на вышэйшым узроўні можа быць паспяховай толькі тады, калі дапаўняецца эфектыўнай работай на рэгіянальным узроўні. "Прамых і эфектыўна арганізаваных кантактаў сапраўды вельмі шмат", - сказаў расійскі лідар.

Прэзідэнт Расіі таксама звярнуў увагу на добраўпарадкаванне Магілёва, назваўшы яго прыгожым, і адзначыў у гэтым плане заслугі кіраўніцтва горада.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь