Удзел у міжнародным байкерскім фестывалі

  • 25

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыняў удзел у міжнародным байкерскім фестывалі - закрыцці мотасезона 2016 года.

Мерапрыемства стартавала каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з афіцыйнымі асобамі галаўнога офіса Harley-Davidson і кіраўнікамі буйных аддзяленняў H. O. G. (Harley Owners Group) з Еўропы і краін СНД. Потым Прэзідэнт на матацыкле Harley-Davidson на чале калоны байкераў праехаў ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе наведаў розныя пляцоўкі свята, у тым ліку дзіцячы гарадок па вывучэнні Правіл дарожнага руху.

Аляксандр Лукашэнка таксама паглядзеў паказальныя выступленні як юных, так і вопытных матацыклістаў. Віртуознае майстэрства кіравання матацыкламі і патрульнымі аўтамабілямі Кіраўніку дзяржавы, а таксама шматлікім удзельнікам і гасцям свята прадэманстравалі супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" МУС Беларусі і галоўнага ўпраўлення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху МУС Расіі.

У парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона-2016, удзельнічалі больш як 3 тыс. байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.