У "Зубраняці" ў жніўні будзе арганізаваны адпачынак 32 дзяцей з Японіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне № 114рп "Аб выдзяленні грашовых сродкаў".

    Дакументам прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні гэтага года 32 дзяцей з Японіі. У праграму іх знаходжання ўключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі, экскурсіі, культурныя мерапрыемствы, медыцынскае абследаванне.

    Адпачынак у Беларусі для дзяцей з пацярпелых ад стыхійных бедстваў у 2011 годзе раёнаў Японіі арганізуецца штогод, пачынаючы з 2012 года.

    Рэалізацыя праекта садзейнічае развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, а таксама знаёмству дзяцей з Японіі з гісторыяй і культурай нашай краіны.