Бел
Галоўная   /  Падзеі

У "Зубраня" ў жніўні будзе арганізавана аздараўленне 32 дзяцей з Японіі

27 ліпеня 2017 года
У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні бягучага года будзе арганізавана аздараўленне 32 дзяцей з Японіі ў суправаджэнні васьмі дарослых. Адпаведнае Распараджэнне № 125рп "Аб выдзяленні грашовых сродкаў" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня.

У праграму знаходжання японскіх дзяцей уключаны медыцынскае абследаванне, санаторна-аздараўленчыя паслугі, экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.

Адпачынак у Беларусі для дзяцей з пацярпелых ад стыхійных бедстваў 2011 года раёнаў Японіі арганізуецца штогод пачынаючы з 2012-га.

Рэалізацыя распараджэння будзе садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, фарміраванню дружалюбных адносін паміж беларускімі і японскімі дзецьмі, азнаямленню гасцей з Японіі з гісторыяй і культурай Беларусі.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь