У Беларусі ўводзяцца змяненні ў функцыянаванне магазінаў бяспошліннага гандлю

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 476 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

    Дакументам уносяцца змяненні ва Указ ад 22 красавіка 2014 года № 175 "Аб функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю".

    У прыватнасці, прадастаўляецца магчымасць рэалізацыі тавараў, якія падпадаюць пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю, фізічным асобам, якія прыбываюць на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у магазінах бяспошліннага гандлю, размешчаных у аўтадарожных пунктах пропуску цераз дзяржаўную граніцу Беларусі (на ўезд).

    Устаноўлена, што ў адным аўтадарожным пункце пропуску можна размяшчаць не больш як адзін магазін бяспошліннага гандлю на ўезд.

    Акрамя таго, вызначаны асаблівыя патрабаванні да касавага абсталявання ў магазінах бяспошліннага гандлю на ўезд па забеспячэнні блакіроўкі продажаў алкагольных напіткаў і піва, тытуню і тытунёвых вырабаў звыш колькасці норм, пры якіх тавары для асабістага карыстання ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС без выплаты мытных пошлін, падаткаў.