Бел
Галоўная   /  Падзеі

Каментарый да Указа № 346 ад 22 жніўня 2018 г.

22 жніўня 2018 года
Чытайце таксама:

У Беларусі пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон і магчымасці развіцця іх інфраструктуры. Адпаведны Указ № 346 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Указам прадугледжваецца пашырэнне тэрыторыі свабодных эканамічных зон "Магілёў", "Мінск" і "Гроднаінвест" шляхам уключэння перспектыўных зямельных участкаў. Аптымізацыя тэрыторыі СЭЗ "Гроднаінвест" будзе праведзена шляхам выключэння аднаго ўчастка ў сувязі са змяненнем яго мэтавага прызначэння і выключэння ўчасткаў, не запатрабаваных інвестарамі.

Для стварэння інфраструктуры ў СЭЗ цяпер могуць выкарыстоўвацца дадатковыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам, што дасць магчымасць выкарыстоўваць на гэтыя мэты крэдытныя сродкі. Указам замацоўваецца магчымасць вызначаць у якасці заказчыкаў па праектаванні і будаўніцтве аб'ектаў інфраструктуры ў межах СЭЗ іншыя арганізацыі, акрамя адміністрацый СЭЗ. Гэтыя меры ствараюць умовы для магчымасці крэдытавання будаўніцтва інфраструктуры ў СЭЗ у перспектыве.

Акрамя таго, спрашчаецца парадак камандзіравання кіраўнікоў адміністрацый СЭЗ для вырашэння актуальных пытанняў.

© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь