У Беларусі будуць распрацоўвацца адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці

    У Беларусі будуць распрацоўвацца адзіныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Гэта прадугледжана Указам № 197, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Згодна з дакументам, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з зацікаўленымі будуць распрацоўваць адзіныя прыярытэтныя напрамкі тэрмінам на пяць гадоў. Яны стануць асновай для фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Зацвярджаць адзіныя прыярытэтныя напрамкі будзе Кіраўнік дзяржавы.

    Асобныя нормы Указа накіраваны на ўдасканаленне сістэмы планавання і рэалізацыі найбольш значных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, а таксама дзейнасці НАН Беларусі.

    Дакументам замацоўваецца ўнясенне змяненняў у Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, удакладняюцца яе задачы і функцыі па каардынацыі навуковых даследаванняў і ўкараненні айчынных тэхналогій у эканоміку, правядзенні сацыялагічных апытанняў і даследаванняў. Удасканальваецца працэдура выбараў правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў НАН. Акрамя таго, Нацыянальная акадэмія навук вызначана ў якасці арганізацыі, адказнай за выкананне абавязацельстваў, якія прыняла Беларусь згодна з Пратаколам па ахове навакольнага асяроддзя да Дагавора аб Антарктыцы.