У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы

    У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны Указ № 247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

    Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.