Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • 19
  • 11:01

Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбылася 6 лістапада 2015 года. Упершыню інаўгурацыя прайшла ў Палацы Незалежнасці.

У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прынёс Прысягу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падпісаў адпаведны Акт. Пасведчанне Прэзідэнта Кіраўніку дзяржавы ўручана ў прысутнасці больш як 1 тыс. запрошаных, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Потым урачыстыя святочныя мерапрыемствы перамясціліся на плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе ваеннаслужачыя прынеслі клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту. Пасля завяршэння цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам прайшла рота ганаровай варты.