Цырымонія ўшаноўвання выпускнікоўваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу

  • 14

Беларусь адкрыта дэманструе ўсяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 ліпеня на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасных няпростых умовах Беларусь забяспечвае свой суверэнітэт, абапіраючыся як на ўласныя сілы, так і на ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве, АДКБ, на дружалюбныя краіны. "Мы адкрыта дэманструем усяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі. Для гэтага ў нас створана сучасная армія, якая можа адэкватна рэагаваць на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспецы і надзейна абараняць мірную працу беларускага народа", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, асабовы склад Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў мае высокі маральны дух і аўтарытэт у беларускім грамадстве, а нацыянальная ваенная школа дае магчымасць рыхтаваць ваенных спецыялістаў у інтарэсах абароны дзяржавы па ўсім спектры спецыяльнасцей - ад тактычнага да стратэгічнага ўзроўняў кіравання. "Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі прызнаны далёка за межамі Беларусі. Сведчанне таго - зацікаўленасць ваенных ведамстваў многіх краін у абучэнні спецыялістаў для сваіх узброеных сіл менавіта ў нашых ваенных навучальных установах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўмацаванне бяспекі дзяржавы - працэс няспынны. Пры гэтым кампетэнтнасць у сваёй галіне, выпрацоўка ўзважаных і абгрунтаваных рашэнняў, дысцыпліна, вытрымка, асабістая адказнасць за даручаны напрамак дзейнасці былі і застаюцца асноўнымі якасцямі беларускіх афіцэраў. "Вам давядзецца вырашаць складаныя і адказныя задачы падтрымання баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, аховы дзяржаўнай граніцы і грамадскага парадку, забеспячэння бяспекі грамадзян і аб'ектаў народнай гаспадаркі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу афіцэраў на тым, што адным з прыярытэтных напрамкаў іх дзейнасці павінна стаць умацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў. "Але самае галоўнае - вам трэба будзе абучаць і выхоўваць падначаленых, якія нарадзіліся і выраслі ў суверэннай краіне", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

"Народ Беларусі даверыў вам самае дарагое - сваё мірнае сучаснае і будучае. Будзьце дастойны гэтага даверу", - даў наказ беларускі лідар.

Па традыцыі на ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу - прадстаўнікам Узброеных Сіл, МУС, Пагранічнага і Следчага камітэтаў, пракуратуры. Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з адзнакай і залатым медалём.

Прэзідэнт адзначыў сімвалізм таго факта, што на цырымоніі прысутнічалі не толькі выпускнікі ваенных ВНУ - перспектыўныя афіцэры, але і ўмудроныя вопытам, атрымаўшыя генеральскія званні. "Няхай гэта будзе не асноўнай, але вельмі важнай мэтай у вашым жыцці. Таму што генералаў у нас зусім нямнога і стаць генералам у Беларусі не толькі ганарова, але і вельмі адказна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Давайце будзем служыць так у мірны час, каб нам ніколі не давялося ваяваць. Гэта галоўнае прызначэнне арміі - прадухіліць усялякую вайну", - рэзюмаваў Кіраўнік дзяржавы.