Бел
Галоўная   /  Падзеі

Трое прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за работу ў АПК

10 верасня 2020 года
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу аб'яўлена тром прадстаўнікам Брэсцкай вобласці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Узнагароды ўдастоены старшыня Камянецкага райвыканкама Валянцін Зайчук, дырэктар ААТ "Ружаны-Агра" Андрэй Бурдук і трактарыст-машыніст ААТ "Машэраўскі" Сяргей Мельнічук.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь