Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Тэрытарыяльныя прафсаюзы дазволена ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень"

12 верасня 2017 года
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" дазволена ствараць тэрытарыяльныя прафесійныя саюзы. Адпаведны Дэкрэт № 6 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент уносіць дапаўненне ў Дэкрэт ад 26 студзеня 1999 года № 2 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў" і распрацаваны для забеспячэння больш шырокіх магчымасцей для аб'яднання (кансалідацыі) работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі індустрыяльнага парка, на падставе агульнасці іх вытворчых і сацыяльных інтарэсаў, а галоўнае - для абароны іх сацыяльна-эканамічных правоў.

Дапаўненне падрыхтавана з улікам далейшага паступальнага развіцця індустрыяльнага парка, у якім ужо размяшчаюцца 34 юрыдычныя асобы.

Дэкрэт № 6 уступае ў сілу з дня яго падпісання, з'яўляецца часовым і згодна з ч.3 арт.101 Канстытуцыі Беларусі прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь