Тэрмін дзеяння Указа аб падтрымцы арганізацый фізкультуры і спорту прадоўжаны да 2020 года

    Тэрмін дзеяння Указа ад 15 красавіка 2013 года № 191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту" прадоўжаны на новы алімпійскі цыкл - да 2020 года. Адпаведныя змяненні ў гэты нарматыўны прававы акт зацверджаны Указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

    Акрамя таго, для павышэння эфектыўнасці выкарыстання сродкаў падтрымкі вызначаецца вычарпальны пералік расходаў клубаў па гульнявых відах спорту на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і інфраструктуры адпаведных відаў спорту. Для забеспячэння планамернага фінансавання названых расходаў клубы атрымалі магчымасць выкарыстоўваць на гэтыя мэты сродкі з любых крыніц (за выключэннем мясцовых бюджэтаў) ва ўстаноўленым аб'ёме.

    Таксама абмяжоўваецца магчымасць накіравання сродкаў падтрымкі на заработную плату спартсменаў клубаў, якія выступаюць не ў вышэйшых дывізіёнах нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.