Тэлефонныя перагаворы з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана

    Тэлефонныя размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана адбыліся 19 жніўня.

    Кіраўнікі дзяржаў правялі кансультацыі па пытаннях узаемаадносін з Украінай у сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, па сітуацыі ва Украіне ў цэлым і мерах па нармалізацыі сітуацыі ў гэтай краіне.