Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам

25 студзеня 2019 года
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок дасканала адсочвае сітуацыю ў дружалюбнай Венесуэле і суперажывае чарговаму вітку напружанасці, які падтрымліваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і за межамі краіны.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь поўнасцю прыхільная і паслядоўна выступае за мірнае ўрэгуляванне ўнутранай сітуацыі ў Венесуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны. "Катэгарычна не падтрымліваем любое знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне", - заявіў беларускі лідар.

Ён запэўніў, што Венесуэла заўсёды можа разлічваць на падтрымку беларускага боку.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь