Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым

10 жніўня 2020 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым адбылася 10 жніўня.

Узбекскі лідар цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, перадаў самыя добрыя пажаданні як ад сябе асабіста, так і ад імя народа Узбекістана.

Карыстаючыся выпадкам, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў у развіцці двухбаковых адносін. Адзначана важнасць перш за ўсё эфектыўна задзейнічаць увесь патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў дамовіліся, што ў гэтых мэтах прэм'ер-міністры і адказныя віцэ-прэм'еры дзвюх краін у бліжэйшы час павінны ва ўзаемадзеянні вызначыць, як і па якіх напрамках магчыма актывізаваць супрацоўніцтва, нягледзячы на звязаныя з пандэміяй выклікі.

Прэзідэнты ў час размовы таксама падкрэслілі выключна дружалюбны і ўзаемавыгадны характар адносін Беларусі і Узбекістана па шырокім спектры напрамкаў, нацэленасць на дасягненне новых пазітыўных вынікаў на гэтым шляху.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь