Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім

5 жніўня 2020 года
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. 

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, падрыхтоўку да правядзення восенню бягучага года ў Гродне трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Адзначана неабходнасць прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэта мерапрыемства дало важкія практычныя вынікі, паслужыла актывізацыі супрацоўніцтва. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах, меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса, абмяняліся назапашаным у гэтым плане вопытам. 

Размова таксама ішла аб узмацненні пагранічнага кантролю на беларуска-ўкраінскай граніцы і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі. 

Уладзімір Зяленскі закрануў у размове пытанне аб затрыманых у Беларусі баевіках. Ён праінфармаваў, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе, і ўкраінская пракуратура вядзе расследаванне па гэтых фактах. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць па гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расіяй і Украінай міжнародных пагадненняў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь