Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам

    Сёння, 29 ліпеня, па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

    Прэзідэнт Украіны звярнуўся да Кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перагавораў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Аляксандр Лукашэнка згадзіўся з гэтай ініцыятывай.