Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам

27 лютага 2018 года
Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін, адзначыўшы іх актывізацыю і дадатную дынаміку па выніках мінулага года, і выказалі нацэленасць на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння ў эканоміцы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі ход падрыхтоўкі да I Беларуска-ўкраінскага форуму. Ён, як плануецца, пройдзе ў Гомелі ў кастрычніку бягучага года. Ужо сёння дасягнуты дамоўленасці аб форме правядзення гэтага мерапрыемства.

Яшчэ адной тэмай размовы стала развіццё ўзаемадзеяння ў сферы культуры. У прыватнасці, размова ідзе аб правядзенні Дзён культуры Украіны і ў цэлым удзеле ўкраінскіх артыстаў у шэрагу папулярных беларускіх фестываляў, такіх як "Славянскі базар", "Александрыя збірае сяброў".
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь