Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам

12 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 12 кастрычніка тэлефонную размову з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў калегу з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Лідары дзвюх краін у размове закранулі шырокі спектр тэм: развіццё двухбаковых адносін, падзеі ў рэгіёне, сітуацыю ў свеце. У прыватнасці, падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў Кыргызстане, закранулі і падзеі ў Нагорным Карабаху.

Што датычыцца беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва, яго характар вызначылі як дынамічны. Нягледзячы на крызісныя з'явы ў сусветнай эканоміцы, краінам удаецца значна нарошчваць тавараабарот. За паўгода 2020-га ў параўнанні з 2019-м ён вырас у 2,5 раза. У сувязі з гэтым прэзідэнты выступілі за далейшае паглыбленне прамысловай кааперацыі, у тым ліку для выхаду на рынкі трэціх краін, і пашырэнне ўзаемных паставак прадукцыі.

Яшчэ адной тэмай размовы стаў COVID-19. Як падкрэсліў Эмамалі Рахмон, у Таджыкістане сітуацыя абсалютна кантралюемая. У цэлым кіраўнікі дзяржаў абмяняліся вопытам па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь