Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам

    Па ініцыятыве сербскага боку сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам. 

    Прэзідэнт Сербіі павіншаваў беларускага калегу з высокім узроўнем арганізацыі і паспяховым правядзеннем сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў Мытнага саюза, Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў ЕС, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня. Прэзідэнт Беларусі заявіў, што поспех гэтай сустрэчы ўжо ў тым, што бакі пачалі размаўляць непасрэдна і за круглым сталом абмяркоўваць злабадзённыя праблемы.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў ролю ЕС у перашкодзе эскалацыі канфлікту ва Украіне. Кіраўнік беларускай дзяржавы праінфармаваў Прэзідэнта Сербіі аб тым, што сёння ў Мінску праходзіць чарговы раўнд перагавораў кантактнай групы Украіна - Расія - АБСЕ.

    Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі пытанні двухбаковых узаемаадносін. Таміслаў Нікаліч асабліва падкрэсліў важнасць актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі ў сувязі з тым, што Сербія прымае старшынства ў АБСЕ ў 2015 годзе. Ён запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў наступным годзе наведаць Сербію з візітам.