Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам.

    Прэзідэнт Сербіі яшчэ раз цёпла павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Лідары дзвюх краін дэталёва абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, дамовіўшыся прыняць меры па інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлю.

    Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч дамовіліся аб сумесных кроках па пераадоленні крызісных з'яў у эканамічнай сферы, звязаных з няпростай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы.