Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам

28 сакавіка 2018 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам адбылася 28 сакавіка.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі цяперашні стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Сербіяй, у тым ліку шляхі павелічэння ўзаемнага тавараабароту. Пры гэтым бакі адзначылі супадзенне пазіцый краін у сферы палітыкі, па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Прэзідэнт Сербіі звярнуўся з просьбай прыняць яго спецпрадстаўніка, які прыедзе ў Беларусь у бліжэйшыя дні.

Аляксандр Вучыч праінфармаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы аб падрабязнасцях канфлікту ў Косаве, што адбыўся 26 сакавіка.

Прэзідэнт Сербіі запрасіў Аляксандра Лукашэнку зрабіць афіцыйны візіт у Сербію. Прэзідэнт Беларусі прыняў гэта запрашэнне. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь