Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

24 жніўня 2020 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 24 жніўня днём.

Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні барацьбы з каранавірусам. У гэтым ключы прэзідэнты дамовіліся, што грамадзяне Беларусі ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, зробленай у Расійскай Федэрацыі. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена гэта вакцына.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь