Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

7 кастрычніка 2020 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў 7 кастрычніка тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў свайго расійскага калегу з днём нараджэння, пасля чаго лідары дзвюх краін разгледзелі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і міжнароднага парадку дня. У прыватнасці, Прэзідэнты прадметна абмеркавалі сітуацыю ў Нагорным Карабаху і Кыргызстане. Што датычыцца канфлікту ў Нагорным Карабаху, як было адзначана, Беларусь і Расія ў адзіным рэчышчы выступаюць за яго хутчэйшае мірнае вырашэнне, паколькі ў рэгіёне прадаўжаюць гінуць людзі.

Асноўным пытаннем абмеркавання двухбаковага парадку дня стала поўнае адкрыццё граніц паміж Беларуссю і Расіяй. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся даручыць урадам адпрацаваць гэтыя пытанні, разабраўшыся ў сітуацыі.

Вялікую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін удзялілі праблеме распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, выказаўшы заклапочанасць ростам захваральнасці.

Коратка прэзідэнты закранулі і сітуацыю ўнутры Беларусі і Расіі на фоне сусветнага крызісу, абмеркавалі таксама некаторыя іншыя аспекты міжнароднай сітуацыі.

Абмяркоўваючы пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, лідары зноў станоўча адзначылі ролю міжрэгіянальных кантактаў і ўзаемадзеянне прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў кааперацыйных сувязях. У гэтым рэчышчы ў якасці перспектыўных адзначаны сферы супрацоўніцтва паміж ВНУ, навуковымі ўстановамі, акадэмічнымі школамі.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь