Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

30 жніўня 2020 года

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 30 жніўня.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найбольш актуальныя на сённяшні дзень пытанні, у тым ліку двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыю ўнутры Беларусі. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі абстаноўку і вакол нашай краіны.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пра асабістую сустрэчу ў бліжэйшы час. Яна, у прыватнасці, адбудзецца ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь