Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

16 жніўня 2020 года

Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася 16 жніўня.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Прэзідэнт Расіі выказаў сваё бачанне сітуацыі, якая складваецца вакол нашай краіны.

Кіраўнікі дзяржаў правялі грунтоўныя кансультацыі па ўсіх пытаннях. Лідары краін яшчэ раз пацвердзілі дамоўленасць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў частцы знешніх пагроз бакі будуць сумесна рэагаваць у адпаведнасці з палажэннямі, прадугледжанымі Дагаворам аб калектыўнай бяспецы.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь