Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

7 жніўня 2020 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 7 жніўня па ініцыятыве расійскага лідара.

Акрамя двухбаковага парадку дня, значная частка размовы датычылася актуальных пытанняў процідзеяння пандэміі COVID-19 у дзвюх краінах, выпрацоўкі вакцыны для барацьбы з гэтай інфекцыяй.

Таксама прадметна кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў Беларусі. Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, адзначыў важнасць далейшага развіцця брацкіх беларуска-расійскіх адносін і неабходнасці процістаяць негатыўным тэндэнцыям і дзеянням трэціх сіл, якія могуць прывесці да іх пагаршэння.

Адной з галоўных тэм размовы стала затрыманне 33 расійскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі. У сувязі з гэтым было падкрэслена імкненне разам самым сур'ёзным чынам разабрацца ў гэтай сітуацыі. Прэзідэнты дамовіліся максімальна прадметна і дасканала вывучыць кожны існуючы факт з тым, каб устанавіць сапраўдныя прычыны сітуацыі, якая склалася, знайсці вінаватых і прыцягнуць іх да адказнасці.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь