Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

19 чэрвеня 2020 года
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

Размова датычылася трох асноўных тэм. Першая - гэта пандэмія. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі сітуацыю з каранавірусам у Расіі і Беларусі, яе развіццё і процідзеянне. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін расказаў пра новае лякарства, якое ў Расіі атрымалі на аснове японскіх прэпаратаў. Як было адзначана, гэты прэпарат эфектыўны і ўжо добра працуе. У сувязі з гэтым Уладзімір Пуцін прапанаваў пры неабходнасці ў патрэбным аб'ёме скарыстацца гэтым прэпаратам у Беларусі. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, лякарства будзе закуплена ў неабходным аб'ёме і будзе выкарыстоўвацца пры лячэнні. 

Другая тэма размовы - парад, які 24 чэрвеня пройдзе ў Маскве. Уладзімір Пуцін запрасіў свайго беларускага калегу наведаць гэта мерапрыемства. Аляксандр Лукашэнка будзе прысутнічаць на трыбунах разам са сваімі сынамі. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі сітуацыю ў эканоміцы - далейшыя перспектывы і кантакты. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся сустрэцца і абмеркаваць тыя пытанні, якія сёння стаяць на парадку дня.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь