Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

5 мая 2020 года
Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі ўвесь спектр найбольш актуальных пытанняў двухбаковых адносін.

У тым ліку размова ішла аб падрыхтоўчых мерапрыемствах святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных структур (у прыватнасці, асобныя кадравыя пытанні па лініі Саюзнай дзяржавы).

Аляксандр Лукашэнка расказаў расійскаму калегу аб падрыхтоўцы парада да 75-годдзя Перамогі і сітуацыі ў Беларусі ў цэлым.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся інфармацыяй адносна мер, якія прымаюцца ў дзвюх краінах для барацьбы з эпідэміяй.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь