Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеянне на пляцоўках інтэграцыйных аб'яднанняў, у тым ліку падрыхтоўку важных двухбаковых дакументаў напярэдадні 20-годдзя Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падкрэслены выключна дружалюбны і братэрскі характар адносін паміж краінамі, нацэленасць на паглыбленне ўзаемавыгаднага партнёрства.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Уладзіміру Пуціну самыя цёплыя віншаванні з нагоды яго дня нараджэння.