Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

23 ліпеня 2018 года
23 ліпеня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковага парадку дня, зрабіўшы акцэнт на пашырэнне гандлёвага супрацоўніцтва. Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння. Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў бліжэйшы час наведаць Расію. Магчымая сустрэча двух лідараў, у час якой плануецца дэталёва абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносін, можа адбыцца ў Сочы.

Асобную ўвагу прэзідэнты ўдзялілі пашырэнню інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, рэалізацыі дасягнутых раней дамоўленасцей паміж краінамі - членамі ЕАЭС, абмеркаваўшы таксама арганізацыйныя пытанні з улікам правядзення 27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета.

Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі і міжнародны парадак дня. У прыватнасці, падрабязна былі абмеркаваны расійска-амерыканскія адносіны, у тым ліку вынікі нядаўніх перагавораў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Хельсінкі. Расійскі лідар праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб нюансах праведзенай сустрэчы.

Асноўная ўвага ў час размовы была ўдзелена пытанням кантролю над узбраеннямі і прадаўжэння Дагавора аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-III) паміж Расіяй і ЗША, тэрмін дзеяння якога заканчваецца ў лютым 2021 года.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь