Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

29 чэрвеня 2018 года
Па ініцыятыве расійскага боку 29 чэрвеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, выказаўшы ўпэўненасць у эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на нядаўнім пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы.

У размове была закранута і спартыўная тэматыка. Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення Расіяй чэмпіянату свету па футболе, пазітыўныя водзывы з боку замежных балельшчыкаў. Таксама Прэзідэнт Беларусі пажадаў расійскай зборнай поспеху ў намечаным на 1 ліпеня ў "Лужніках" матчы са зборнай камандай Іспаніі.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь