Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

28 сакавіка 2018 года
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 28 сакавіка.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста яшчэ раз выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі расійскаму лідару, сем'ям загінулых і пацярпелых у выніку трагедыі ў Кемераве. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі гэтак жа востра перажываюць боль страты і той факт, што большасць загінулых на пажары - дзеці.

Уладзімір Пуцін у сваю чаргу падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за званок і падтрымку ў цяжкі час, выказаў словы ўдзячнасці за салідарнасць, праяўленую Беларуссю і яе грамадзянамі ў дзень агульнанацыянальнай жалобы ў Расіі. Прэзідэнт Расіі таксама расказаў Кіраўніку беларускай дзяржавы аб абставінах трагедыі і ходзе яе расследавання.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь