Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

19 сакавіка 2018 года
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнік беларускай дзяржавы яшчэ раз асабіста павіншаваў расійскага лідара з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, што адбыліся 18 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вынікі галасавання сведчаць аб падтрымцы абсалютнай большасцю расійскіх грамадзян курсу на ўмацаванне і развіццё краіны, узмацненне яе ўплыву на працэсы ў міжнароднай палітыцы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну новых значных здзяйсненняў у дзяржаўнай дзейнасці і выказаў упэўненасць, што традыцыйныя брацкія вузы народаў Беларусі і Расіі і ў далейшым будуць заставацца надзейным фундаментам у адносінах дзвюх краін, садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і росту дабрабыту.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі графік будучых кантактаў на вышэйшым узроўні, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах. У прыватнасці, на парадку дня - правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Бакі дамовіліся, што яно адбудзецца ў Мінску, тэрміны мерапрыемства будуць узгоднены ў рабочым парадку.

Кіраўнікі дзяржаў закранулі актуальную тэматыку беларуска-расійскіх адносін, пытанні, якія патрабуюць першачарговай увагі, у тым ліку па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза, у органах якога Расія старшынствуе ў 2018 годзе. Адзначана важнасць далейшых паслядоўных крокаў па ўдасканаленні шматбаковай работы ў гэтым інтэграцыйным аб'яднанні, у тым ліку зняцця існуючых бар'ераў і абмежаванняў.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь