Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе праведзенай 7 кастрычніка тэлефоннай размовы абмеркавалі падрыхтоўку да маючых адбыцца мерапрыемстваў на міжнародных пляцоўках, а таксама ў фармаце двухбаковага супрацоўніцтва.

    Уладзімір Пуцін яшчэ раз запрасіў Кіраўніка беларускай дзяржавы прыняць удзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 11 кастрычніка ў Сочы. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у гэтых міжнародных форумах і падкрэсліў, што высокі ўзровень каардынацыі паміж Беларуссю і Расіяй часта становіцца вырашальным фактарам і прадвызначае ў канчатковым выніку прыняцце канцэптуальных рашэнняў па развіцці інтэграцыі.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі актуальны стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва і тэндэнцыі ў гэтай сферы.

    Акрамя таго, прэзідэнты Беларусі і Расіі ў час размовы закранулі тэму падрыхтоўкі да правядзення сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску, якая намечана на 30 лістапада.

    Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, пажадаўшы яму поспехаў у далейшай дзяржаўнай дзейнасці.