Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам

    Па ініцыятыве літоўскага боку 23 красавіка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі развіццю эканамічных адносін.

    У прыватнасці, літоўскім бокам было закранута пытанне павелічэння паставак тавараў і грузаў з выкарыстаннем інфраструктуры Клайпедскага порта.

    Таксама прэзідэнты падрабязна абмеркавалі тэму дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў - нафты і газу. Бакі дамовіліся даручыць міністрам энергетыкі дзвюх краін прапрацаваць пытанні энергетычнай бяспекі.

    Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўзаемадзеянне дзвюх краін у сферы ядзернай бяспекі.

    Аляксандр Лукашэнка і Гітанас Наўседа таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі.

    Закраналася ў ходзе размовы і пытанне перспектыў ініцыятывы "Усходняе партнёрства".