Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым.

    Алмазбек Атамбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў і праблем. Чарговы саміт лідараў краін Еўразійскага эканамічнага саюза запланавана правесці ў красавіку-маі 2017 года ў Бішкеку.

    На парадку дня ў час тэлефоннай размовы кіраўнікоў дзяржаў таксама былі пытанні двухбаковых адносін, у прыватнасці пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

    Беларусь і Кыргызстан актыўна ўзаемадзейнічаюць у эканамічнай сферы. Тавараабарот па выніках 2016 года склаў $53,2 млн, што крыху менш за паказчыкі 2015 года. У студзені бягучага года адзначаны значны рост узаемнага гандлю з Кыргызстанам. Тавараабарот у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся ў тры разы.

    Аляксандр Лукашэнка і Алмазбек Атамбаеў выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым нарошчванні аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.