Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым

2 ліпеня 2019 года
Па ініцыятыве азербайджанскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і яго жонкай Мехрыбан Аліевай.

Ільхам Аліеў і Мехрыбан Аліева павіншавалі кіраўніка беларускай дзяржавы з надыходзячым Днём Незалежнасці і паспяховым правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў. Быў таксама абмеркаваны графік будучых двухбаковых кантактаў і ў цэлым развіццё адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь