Бел
Галоўная   /  Падзеі

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам

4 кастрычніка 2020 года
Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян патэлефанаваў 4 кастрычніка Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сацыяльна-эканамічную, палітычную сітуацыю і ў Беларусі, і ў Арменіі.

Армен Саркісян падрабязна праінфармаваў беларускага лідара аб сітуацыі ў Нагорным Карабаху.

Асобна Прэзідэнтам Арменіі было закранута пытанне, тыражуемае некаторымі рэсурсамі, аб пастаўках ваенных грузаў з Беларусі ў Азербайджан, якія нібыта мелі месца. У размове быў дадзены дакладны адказ на гэту фэйкавую інфармацыю - апошнія паўгода па лініі ВПК ніякіх паставак ваенных грузаў ні Азербайджану, ні Арменіі не ажыццяўлялася.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь